З’явілася інфармацыя, што цяпер ён знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Юхневіч размясціў у сваім фэйсбуку паведамленне пра тое, што палітвязня Змітра Дашкевіча збіраюцца перавесці ў іншую калонію, а ў дадзены момант ён нібыта знаходзіцца ў СІЗА Магілёва. Павел паведаміў «НН», што інфармацыю пра Дашкевіча атрымаў з надзейных крыніцаў. Нібыта, бацька Змітра Вячаслаў Дашкевіч павінен атрымаць адпаведны ліст з Дэпартаменту выканання пакаранняў.

Вячаслаў Дашкевіч кажа, што ўжо чуў пра магчымы перавод сына з горацкай калоніі ў іншую. Але афіцыйнага пацверджання гэтаму пакуль не атрымаў.

Нагадаем, што 24 сакавіка 2011 года Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму нібыта за бойку 18 снежня 2010 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?