Сваіх ахвяраў 39-гадовы Аляксандр М. знаходзіў на падбеластоцкіх прыпынках, сілай саджаў у машыну і вывозіў у лес.
Працэс з-за далікатнасці праводзіцца за зачыненымі дзвярыма.
Вядома толькі пра адзін выпадак згвалтавання – тое, што паведаміў пракурор неўзабаве пасля расследавання.
Першы напад адбыўся вясной 2010 года, праз некалькі месяцаў Аляксандр спрабаваў згвалціць 11-гадовую і 17-гадовую дзяўчыну. На шчасце, ім удалося збегчы. Старэйшая запісала рэгістрацыйны нумар аўтамабіля, дзякуючы чаму беларуса ў мінулым снежні злавілі.
Аляксандр сцвярджае, што проста хацеў падвезці дзяўчыну. Эксперты лічаць, аднак, што ён мае схільнасці педафіла. Аляксандру М. пагражае да 15 гадоў турмы.