На беларуска-польскай мяжы 20 верасня адбылося адкрыццё міжнароднага аўтадарожнага пункта пропуску «Дамачава», які размешчаны за 45 км ад Брэста.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Аляксандр Шпілеўскі, кіраўніцтва і прадстаўнікі пагранічных войскаў, Міністэрства транспарту і камунікацый, дыпламатычных місій, Брэсцкай мытні і генпадраднай будаўнічай арганізацыі, кіраўнікі Брэсцкай вобласці.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця кіраўнік ДМК,

праектная прапускная здольнасць пункта «Дамачава» («Славатычэ») складае 2.250 транспартных сродкаў за суткі.
Яго ўвод дазволіць знізіць нагрузку на беларуска-польскі аўтадарожны пункт пропуску «Брэст — Цярэспаль».

«Новы пункт пропуску ўладкаваны і пад апрацоўку грузавых машын. Пры наяўнасці рэальных магчымасцяў у польскага боку тут можна будзе апрацоўваць і грузавы транспарт», — падкрэсліў Шпілеўскі.

Да гэтага часу беларускія і польскія мытныя службы размяшчаліся на польскай частцы пункта пропуску.

Будаўніцтва «Дамачава» вялося з 2006 года ў межах рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Беларусі. Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і перавысіла 50 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?