Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што за бягучую пяцігодку неабходна задзейнічаць усе недабудаваныя будынкі, перш за ўсё, у вытворчай сферы.

«Да канца пяцігодкі такіх недабудаваных будынкаў быць не павінна. Усё павінна быць аддадзена або прададзена прыватніку. Няхай людзі працуюць, усё трэба распісаць. Камітэту Дзяржкантролю ўзяць гэта пытанне пад строгі кантроль», ‑ падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў час наведвання завода бытавой тэхнікі ЗАТ «Атлант».

«Інвестарам трэба паставіць задачу: мы аддаём будынак, але да канца пяцігодкі тэрыторыю трэба прывесці ў парадак», ‑ дадаў прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, тыя недабудаваныя будынкі, якія немагчыма будзе прадаць або перадаць прыватніку, трэба будзе знесці, а зямлю ‑ эфектыўна выкарыстоўваць. «Попыт на зямлю сёння вялікі», ‑ канстатаваў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым пазітыўна ацаніў дзейнасць ЗАТ «Атлант», а таксама планы прадпрыемства на перспектыву.

На памяць аб наведванні завода бытавой тэхнікі Аляксандру Лукашэнку падарылі пральную машыну, якую кіраўнік дзяржавы распарадзіўся перадаць у адзін з дзіцячых дамоў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?