Хоць найбольшую колькасьць галасоў сабрала Сэрбская радыкальная партыя на чале зь вязьнем Міжнароднага трыбуналу Ваіславам Шэшалем, чатыры праэўрапейскія партыі разам выйшлі з выбараў пераможцамі.
Сэрбская радыкальная партыя набрала 28,5% выбаршчыка, што дае права на 81 дэпутацкі мандат з 250. Гэта на адзін працэнт болей, чым на мінулых выбарах. Аднак гэта вельмі слабая прыбаўка, улічваючы, што на сёлетніх выбарах галасы папросту расьцерушыліся між малымі партыямі.
Галоўныя канкурэнты радыкалаў з праэўрапейскай Дэмакратычнай партыі на чале зь сёньняшнім сэрбскім прэзыдэнтам Барысам Тадзічам здабылі 22% (65 месцаў). На трэцім месцы — нацыяналістычна‑праэўрапейская «Дэмакратычная партыя Сэрбіі — Новая Сэрбія» прэм’ер‑міністра Ваіслава Каштуніцы. з 17% галасоў (47 месцаў).
Пяціпрацэнтны бар’ер перакрочылі таксама лібэральна‑інтэлігенцкая партыя «Г-17-плюс» (7,12%), Сацыялістычная партыя Сэрбіі (былая камуністычная, а пасьля Мілошавіча) (5,57%) і Лібэральна‑дэмакратычная партыя (5,47%).
Яўка склала 60,49%.
Разам праэўрапейскія партыі сабралі 52% галасоў, тады як прарасейскія (СРП і СПС) - толькі 33%. Гэта найгоршы для іх вынік ад часу падзеньня маніпуляцыйнага рэжыму Мілошавіча.
Прэзыдэнт Тадзіч і прэм’ер‑міністар Каштуніца ўжо заявілі, што пачынаюць перамовы пра фармаваньне кааліцыйнага ўраду. Мясцовыя аналітыкі мяркуюць, што перамовы будуць няпростымі і доўгачасовымі. Курс Сэрбіі на больш шчыльныя стасункі з Эўразьвязам застанецца, дакладна, нязьменным.
Фота zivelasrbija.org.yu