Улады плануюць выйсці на адзіны курс рубля ў трэцяй дэкадзе кастрычніка, заявіў сёння віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

«Тэхнічна самы лепшы час выхаду на адзіны курс — гэта 20-я даты месяца: падатковыя выплаты, канец канвертацыі валюты для разлікаў за газ. Калі ўсё пойдзе па плане, у кастрычніку мы закрыем гэтае пытанне», — сказаў Румас на прэс-канферэнцыі.

Разам з тым чыноўнікі пакуль адмаўляюцца называць значэнне адзінага курсу.

«Ніхто вам сёння не дасць дакладнага значэння адзінага курсу. Адназначна, ён будзе паміж сённяшнім курсам дадатковай сесіі і афіцыйным курсам Нацбанка РБ… Сёння даць дакладныя прагнозныя значэнні немагчыма», — заявіў у сваю чаргу намеснік старшыні Нацбанку РБ Тарас Надольны.

Ён абверг існаванне нейкай дамоўленасці аб тым, што адзіны курс будзе ўсталяваны на ўзроўні, блізкім да 6000 рублёў за даляр.

«Рэзервы, каб курс рухаўся да адзнакі афіцыйнага (курса), у нас ёсць. Ці будзе курс рухацца да адзнакі 6000 ці 5500 — такія размовы сёння бязглуздыя», — разам з тым сказаў намеснік старшыні Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?