Сёння ў Маскве ў аэрапорце Дамадзедава пры вяртанні з Вашынгтона быў зноў затрыманы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Мяне затрымалі падчас прад'яўлення дакументаў і папрасілі прайсці. Задалі дзясятак пытанняў, на якія я даў грунтоўныя адказы, затым зніклі хвілін на сорак, пакінуўшы мяне сам-насам са сваімі думкамі. Па сканчэнні гэтага часу аддалі пашпарт, прынеслі прабачэнні, і я пакінуў аэрапорт. Затрымлівалі мяне панурыя людзі, а праводзілі з сонечнай усмешкай», -- паведаміў сайту АГП сам сп. Анатоль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?