паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.

«Чарговая місія МВФ прыбудзе ў Беларусь прыблізна 5 кастрычніка, — расказаў віцэ-прэм’ер. — Гэта будзе місія па постпраграмнаму маніторынгу». Разам з тым, паводле слоў Сяргея Румаса, склад гэтай місіі і пералік пытанняў, якія плануецца абмеркаваць, дадуць магчымасць гаварыць аб тым, што практычна гэта місія будзе працаваць над новай праграмай з Беларуссю.

Сяргей Румас нагадаў, што сёння дэлегацыя Беларусі вылецела ў Вашынгтон для ўдзелу ў пасяджэнні радаў кіраўнікоў Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду. У час гэтага візіту запланаваны перагаворы з МВФ па ацэнцы макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі з тлумачэннямі тых мер, якія прымае ўрад і Нацбанк па стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?