У Маладзечне таксама адбылася маўклівая акцыя, я была на плошчы, праўда, без абазначэння, толькі з малітваю за Беларусь. Людзей там цяпер многа гуляе, але я не думаю, што ў іх маўклівая акцыя. Яны проста прыходзяць паглядзець на "вуліцу чырвоных ліхтароў" -- так цяпер можна называць нашу плошчу Леніна падрыхтаваную да "Дажынак". А парк таксама -- "парк пліткі і чырвоных ліхтароў". А дрэваў няма, усе спілаваныя, каб дзе снайпер не засеў. Во што творыць страх адной асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?