Каля 100 чалавек узялі ўдзел 21 верасня ў акцыі маўклівага пратэсту ў Гомелі.
На пляцоўцы каля цырка сабралася прыкладна 50 чалавек, яшчэ столькі ж курсіравала ад цырка да прыпынку «8 Сакавіка». Перыядычна ўдзельнікі акцыі пляскалі ў ладкі. Адзін з аўтамабіляў некалькі разоў праехаў міма плошчы з песняй Віктара Цоя «Перамен!».
Тэрыторыю ад прыпынку «8 Сакавіка» да цырка патрулявалі ўзмоцненыя нарады міліцыі, спецназу і АМАПу. Усіх сустрэчных здымалі на відэа невядомыя аператары ў цывільным. Каля цырка было заўважана міліцэйскае кіраўніцтва і ідэолагі.
Акцыя прайшла без затрыманняў, аднак да яе пачатку каля свайго дома на вуліцы Кніжнай быў затрыманы актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі.
0
0
0
0
0
0