Нацыянальны банк на падставе артыкула 99 Банкаўскага кодэкса Беларусі прыпыніў з 19 студзеня да 1 ліпеня 2007 года ў ААТ «Міжнародны рэзервовы банк» дзеянне агульнай і генеральнай ліцэнзій, а таксама ліцэнзіі на прыцягненне ва ўклады сродкаў фізічных асоб.

Адпаведная пастанова прынята 18 студзеня Саветам дырэктараў Нацыянальнага банка. Як паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, прыпыненне дзеяння ліцэнзій у ААТ «Міжнародны рэзервовы банк» выклікана невыкананнем ім нарматыву бяспечнага функцыянавання, а менавіта давядзення да мінімальнага памеру ўласнага капіталу банка.

За банкам захавана права на ажыццяўленне толькі банкаўскіх аперацый з рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон і нерэзідэнтамі Беларусі па вядзенню банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб і правядзенне разліковага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў‑карэспандэнтаў. З рэзідэнтамі СЭЗ, нерэзідэнтамі Беларусі, Нацыянальным банкам і банкамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі нашай краіны, ён можа праводзіць валютна‑абменныя аперацыі (уключаючы аперацыі на валютных біржах), а з рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь ‑ валютна‑абменныя аперацыі з удзелам фізічных асоб у абменных пунктах.

У рамках ліцэнзіі на прыцягненне ва ўклады сродкаў фізічных асоб у беларускіх рублях і замежнай валюце з нерэзідэнтамі Беларусі за ААТ «Міжнародны рэзервовы банк» засталося права па вядзенню банкаўскіх рахункаў і ажыццяўленне разліковага і (або) касавага абслугоўвання насельніцтва. З моманту прыпынення дзеяння ліцэнзій Міжнароднаму рэзервоваму банку забараняецца заключаць новыя дагаворы і перазаключаць на новы тэрмін раней заключаныя дагаворы, выкананне абавязацельстваў па якіх звязана з ажыццяўленнем банкаўскай аперацыі, у частцы ажыццяўлення якой дзеянне ліцэнзій прыпынена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?