Студэнты Тартускага універсітэта стварылі ячэйку грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).Арганізацыйны сход ячэйкі прайшоў 20 верасня.
Заснавальнікамі выступілі
беларускі студэнт Ігар Случак, студэнтка з Эстоніі НаталляСтаршынёй суполкі ТБМ Тартускага універсітэта, а таксама дэлегатам, які прадставіць яе на рэспубліканскім сходзе ТБМ, быў абраны Случак.Дзямідава-Ранет і студэнт з Расіі Раман Голубеў.
Дакументы арганізацыйнага сходу ў адпаведнасці са статутам ТБМ накіраваныя ў рэспубліканскую арганізацыю ТБМ для пастаноўкі ячэйкі на ўлік.
«Статус ТБМ прадугледжвае, што членамі арганізацыі могуць быць і замежныя грамадзяне, а ячэйкі могуць утварацца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Згодна з гэтым правілам,
дастаткова трох чалавек, каб арганізаваць ячэйку, што мы і зрабілі.Тое, што яна ўтвораная ў Тартускім універсітэце, не павінна выклікаць здзіўлення.
Тут вучыўся заснавальнік Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі, кола студэнтаў — аўтараў газеты „Наша Ніва“ і яшчэ не менш за дзве тысячы этнічных беларусаў», — сказаў Случак.
0
0
0
0
0
0