У сувязі з запускам абноўленай і пашыранай вэрсіі свайго сайту часопіс «ARCHE» шукае вэб-рэдактара на поўную стаўку. Кандыдат на пасаду павінен адпавядаць наступным крытэрам:

— высокая працаздольнасьць,

— досьвед рэдактарскай працы, добрае валоданьне кампутарам,

— адсутнасьць шкодных прывычак,

— добрае веданьне беларускай і ангельскай мовамі,

— наяўнасьць уласнага працоўнага месца (у выпадку дыстанцыйнай працы).

Наяўнасьць профільнай адукацыі і рэкамэндацый вітаецца.

Зарплата невысокая.

Часопіс ахвяруе магчымасьць сталага прафэсійнага росту.

Рэзюмэ высылаць на адрас [email protected]. У тэме ліста пазначайце «Рэзюмэ»

Дэйдлайн 2 кастрычніка 2011 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0