37-гадовы п’яны мужчына з’явіўся на тэрыторыі дзіцячага садка №26 Мінска (вул. Слясарная) 21 верасня ў 11.30 і пачаў збіваць нагамі дзяцей, якія гулялі на пляцоўцы.

Выхавацелькі паспрабавалі заступіцца за дзетак, але мужчына дастаў з кішэні пнеўматычны пісталет і стаў пагражаць. Работніцы дзіцячага садка выклікалі міліцыю.

Сінякі і ранкі атрымалі як мінімум трое дзетак.

Затрыманы быў раней асуджаны за забойства, а ў гэтым садку раней працаваў дворнікам і быў звольнены за п’янства. Зараз праваахоўныя органы высвятляюць, якім чынам раней судзімы за такое цяжкое злачынства быў прыняты на працу ў дашкольную ўстанову.

Заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?