Трэйдар UBS Квеку Адобалі, якi прынёс банку шкоду ў памеры $2 млрд на несанкцыянаваных угодах, «шкадуе» пра тое, што зрабіў,
заявіў яго адвакат Патрык Гібс падчас судовага слухання ў чацвер.

«Ён вельмі шкадуе пра тое, што здарылася», — цытуе словы адваката газета Financial Times.

Кіраўніцтва UBS пакуль не высветліла, у якім падраздзяленні банка зафіксаваныя несанкцыянаваныя аперацыі і калі яны былі зробленыя.

«Гэта можа прывесці да стратаў», — заяўляў банк раней, не ўдакладняючы сумы. Да інцыдэнту аналітыкі прагназавалі чысты прыбытак UBS у памеры $1,5 млрд.

Суд вырашыў пакінуць Адобалі пад арыштам яшчэ на месяц, да вынясення прысуду.

Дадзены інцыдэнт нагадвае праблемы французскага банка Société Générale (SG), які ў 2008 годзе пацярпеў ад несанкцыянаваных гандлёвых аперацый малодшага трэйдара Жэрома Керв’еля. Выніковая сума страт SG дасягнула €4,82 млрд і шакавала фінансавыя рынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?