Білеты на матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы - 2012 года паміж зборнымі Румыніі і Беларусі, што пройдзе 7 кастрычніка ў Бухарэсце на Нацыянальнай арэне (21:00), будуць каштаваць у залежнасці ад катэгорыі ад 20 да 80 леяў, паведамляе сайт румынскай федэрацыі футбола.

Па курсе гэта складае ад 4,65 да 18,6 еўра.

Білеты ў віп-сектар і віп-ложы каштуюць ад 250 да 1 000 леяў.

Нагадаем, што нацыянальная зборная Беларусі пасля двух паразаў ад Босніі (0:2, 0:1) страціла нават тэарэтычныя шанцы на плей-оф, апусціўшыся на 4-е месца ў групе.

Становішча камандаў:

Францыя — 17 (8 гульняў), Боснія — 16 (8), Румынія — 12 (8), Беларусь — 12 (9), Албанія — 8 (8), Люксембург — 4 (9).

Пазасталыя матчы ў групе:

7 кастрычніка

Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія.

11 кастрычніка

Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?