Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.

Усе квіткі на матч, які пройдзе ў сераду 28 верасня на «Дынама» (пачатак у 21:45), у выглядзе як пакетаў, так і адзінкавых квіткоў, што рэалізоўваліся членам Клуба заўзятараў, уладальнікам сезонных абанементаў, фанатам, гульцам і трэнерскаму штабу каманды, — ужо прададзеныя.

Адпаведна, заўтра, 24 верасня, квіткі канкрэтна на гульню БАТЭ і «Барселоны» ў касы не паступяць.

Нагадаем, што 1 лістапада БАТЭ ў Мінску згуляе з «Міланам», а 23 лістапада — з «Вікторыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?