Ад 1 лютага фільмы замежнай вытворчасьці будуць дублявацца на ўкраінскую мову. Пра гэта дамовіліся Міністэрства культуры і турызму з пракатчыкамі й дыстрыбутарамі кінафільмаў. Адпаведнае пагадненьне аформілі ў мэмарандум.

Згодна з гэтым дакумэнтам, ужо ад 1 лютага фільмы замежнай вытворчасьці будуць дублявацца на ўкраінскую мову. Да 2008 году мусяць перакласьці палову ішаземных фільмаў. Разам з тым, замежныя дзіцячыя фільмы да наступнага году плянуюць прадубляваць у поўным — стоадсоткавым — аб’ёме.

Цалкам зукраінізаваць плянуюць таксама ўсе замежныя стужкі, якія былі выпушчаныя ад 2006 году й належаць да катэгорыі хатняга відэа.

Аднак, падпісанты мэмарандуму адзначаюць, што на фільмы расейскай вытворчасьці правіла можа не распаўсюджвацца — бо мова і так зразумелая большасьці гледачоў.

У Міністэрстве таксама падкрэсьліваюць, што гаворка ідзе не пра абавязальніцтва, а пра добраахвотную згоду. То бок да парушальнікаў дакумэнту будуць ставіцца з пэўным разуменьнем, зважаючы на слабую тэхнічную базу многіх кампаній.

Паводле «5 канал»

Глядзі яшчэ:

Украіна працягвае ўкраінізацыю
Украінскія кінапракатнікі змагаюцца супраць украінскай мовы
Дывэрсіі людажэра-партызана
Для «Крымінальнага чытва» знайшлі 500 беларускіх лаянак

                       
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0