Выкід хлору адбыўся на тэрыторыі адной са школ горада Пінска ў выніку несанкцыянаванага разбору вентыля балона з гэтым газам працаўнікамі ўстановы адукацыі.

Балон прызначаўся для абеззаражання вады ў басейне. У выніку інцыдэнту пацярпеў чалавек — вартаўнік школы, які разам з двума настаўнікамі разбіраў вентыль. Для чаго гэта ім спатрэбілася, цяпер высвятляецца.

Са школы былі эвакуяваныя 105 чалавек. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, абсадзілі хлёркавае воблака распыленай вадой і зрабілі замеры ўзроўня канцэнтрацыі газу — перавышэння не было. Як растлумачылі ў МНС, быў распылены не ўвесь балон, аб’ём якога складае 80 л, а толькі невялікая яго частка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?