Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы сёння на з’ездзе партыі «Адзіная Расія», прапанаваў цяперашняму прэм’ер-міністру краіны Уладзіміру Пуціну балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2012 года.
У сваю чаргу Пуцін прапанаваў Мядзведзеву ўзначаліць спіс партыі «Адзіная Расія» на парламенцкіх выбарах.
У сваім выступе Мядзведзеў паведаміў, што
такі варыянт развіцця абмяркоўваўся паміж ім і Пуціным яшчэ ў той перыяд «калі сфармаваўся наш таварыскі саюз».«Гэта глыбока прадуманае рашэнне», — падкрэсліў ён.
Мядзведзеў таксама заявіў, што пры ўдалым выніку думскіх выбараў ён гатовы заняцца практычнай працай ва ўрадзе. Пуцін, у сваю чаргу, падкрэсліў, што бачыць Дзмітрыя Мядзведзева прэм'ер-міністрам.
0
0
0
0
0
0