24.09.2011 / 17:09

Крыніца ў Сбербанку: Кошт «Беларуськалія» ацэньваецца ў 12–15 млрд долараў 2

насуперак словам Лукашэнкі пра ацэначны кошт 30 млрд.

Расійскі Сбербанк праводзіў ацэнку «Беларуськалія», але не як ацэншчык для яго магчымага наступнага продажу, а з пункту гледжання залогавага кошту яе акцый. Пра гэта «Известиям» паведаміла крыніца, блізкая да Сбербанка.

2 млрд. долараў маглі быць выдзеленыя беларускаму боку ў выглядзе крэдыту пад забеспячэнне экспартнымі кантрактамі і залог 35% акцый «Беларуськалія». Паводле слоў суразмоўцы «Известий», атрымалася,

што кошт усёй кампаніі складае каля 12–15 млрд долараў.

Эксперты з такімі высновамі згодныя. На думку аналітыка Reiffeizenbank Канстанціна Юмінава, меркаванне якога прыводзяць «Известия»,

максімальная ацэнка кампаніі — 15–17 млрд. долараў.
Трэба ўлічаць рызыкі эканомікі рэспублікі, непразрыстасць самой кампаніі і адсутнасць у яе фінансавай справаздачнасці па Міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці, кажа эксперт.

Нагадаем, 23 верасня на сустрэчы з кіраўніком міжнароднай групы кампаній Boulle Mining Group Жанам-Раймонам Булем Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што інвестары могуць атрымаць доступ да распрацоўкі радовішчаў калійных соляў, а таксама сказаў, што завершана ацэнка «Беларуськалія».

«Мы ніколі не ўтойвалі той факт, што вядзём сур’ёзную прапрацоўку па адным з асноўных інвестыцыйных праектаў у нашай краіне, — заявіў ён па выніках сустрэчы з Булем. — Я маю на ўвазе пытанні распрацоўкі новых радовішчаў калійных соляў у Беларусі і ацэнкі кошту нашага асноўнага здабываючага прадпрыемства „Беларуськалія“.

Ацэнка завершана, і Сбербанк пацвердзіў нашу цану ў 30 млрд долараў».

Атрымаць пацвярджэнне гэтаму ў Сбербанку пакуль не ўдалося.

0
лясны жыхар / Адказаць
24.09.2011 / 19:47
Увішным "інвестарам" няблага будзе мець на ўвазе, што маёмасць раздадзеная падчас панічна-мазаічнай прыхватызацыі абавязкова вернецца да законнага ўладальніка - народа.
0
Satan / Адказаць
25.09.2011 / 11:37
Народ, мля. Вы одного мазаичнага не можете свергнуть, а уже мечтаете про то, как будете свергать российскую, а то всю и мировую олигархию. У вас пуп ваще не порвется и рожа не треснет, а?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру