25.09.2011 / 00:49

Шкада Расіі 54

Незмяняльнасць улады азначае адно: Расію чакаюць катаклізмы. Піша Андрэй Дынько.

Альфа-самец канчае спектакль. Пуцін вяртаецца. Нарэшце, праз чатыры гады, мы пераканаліся, што Мядзведзеў сапраўды быў недапрэзідэнтам.

Ілюзіяй былі спадзяванні, што аддаленне Мядзведзева ад Пуціна, мядзведзеўцаў ад пуцінцаў урэшце здольнае нарадзіць у Расіі агульнапрыняты палітычны плюралізм і дух канкурэнцыі.

Пасля «рашэння» Мядзведзева вылучыць Пуціна на трэці тэрмін — г.зн. значыць, да 2024 года у Расіі грыміць хор падпявалаў.

«Это настоящий пример доброты и нравственности в политике,
пример, которому, по-моему, могут позавидовать не только наши предшественники и люди, жившие в советское время, но и граждане большинства стран мира, включая те, которые пытаются нас учить», — сказаў сёння кіраўнік сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства Расейскай праваслаўнай царквы пратаярэй Усевалад Чаплін.
Нават у таталітарным Кітаі праз кожныя 10 гадоў пакаленні ў кіраўніцтве мяняюцца.

Расія выбрала шлях іншых аўтарытарных краін былога СССР: пажыццёвая дыктатура адной асобы. «Пасля Нас хоць патоп», — так пра гэта казаў Людовік XV.

Застаецца пашкадаваць Расію. Нязменнасць кіраўніка азначае раней ці пазней нарастанне супярэчнасці між нязменнасцю ўлады і зменамі ў грамадстве.
Значыць, Расію, якая ў ХХ стагоддзя найбольш нацярпелася ад рэвалюцый і пераваротаў, чакае яшчэ адна рэвалюцыя ці пераварот.

Расія марнуе ўнікальна спрыяльную для сябе каньюнктуру сусветнага гандлю. Узрастае імавернасць новага паўраспаду гэтага калоса.

Такі сцэнар не вястуе нічога добрага і для Беларусі, калі тая застанецца прывязаную да былой метраполіі эканамічна і вайскова.

0
Аноним / Адказаць
25.09.2011 / 00:55
"Потом Путин пришел, потом Медведев пришел. Потом Путин придет. В традицию это войдет"
0
Аноним / Адказаць
25.09.2011 / 00:56
А что у них там в Конституции про сроки записано?
0
Ёпрст / Адказаць
25.09.2011 / 01:03
А што вы чакалі ад піцерскай шпаны? Што яна думаць будзе? Для гэтага дзяржаўныя мазгі трэба мець! Следзтва для Лукі. Зараз яго атрымаюць у пуцінскім сарціры! Не адзін раз!
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру