25.09.2011 / 11:16

Латушка наведае Вільню 26 верасня — у Літве адкрываюцца Дні беларускай культуры 6

26 верасня ў Вільню прыбудзе міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Міністр наведае Віленскую сярэднюю школу імя Ф. Скарыны з беларускай мовай навучання (Sietyno, 21), возьме ўдзел у адкрыцці выставы, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча «Геній зямлі беларускай» ў Музеі школы.

Акрамя таго, П. Латушка перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэцы імя М.Мажвідаса 100 кніг ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

26 верасня ў Літоўскай нацыянальнай філармоніі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Беларусі ў Літве,

у якім прымуць удзел міністры культуры абедзвюх краін.

0
Миха / Адказаць
25.09.2011 / 11:52
Друзья, помогите!!!1 Кто знает адрес этой школы???? В которую пойдет Латушко??? Очень нужно. заранее спасибо
0
Student / Адказаць
25.09.2011 / 12:14
2 Міха: вул. Сеціна 21, LT- 04316 Вільнюс Вось тут кантахты штолы на ейным афіцыйным сайце: http://www.skorina.info/bl-contact/
0
шпак / Адказаць
25.09.2011 / 12:14
Віленская школа імя Францыска Скарыны Код установы: 191722390 вул. Сеціна 21, LT- 04316 Вільнюс, тэл./факс: +370 (5) 2459127 rastine@skorina.vilnius.lm.lt
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру