25.09.2011 / 13:20

Затрыманы праваабаронца Уладзімір Лабковіч

У Мінску затрыманы праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Гэта адбылося пасля акцыі салідарнасці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Прыкладна ў 12.40 да яго каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці падышлі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, прад'явілі дакументы і адвезлі на аўтамабілі ў РУУС Маскоўскага раёна нібыта для высвятлення асобы.

У РУУС у праваабаронцы адразу забралі пашпарт, тэлефон і пацікавіліся, што ён рабіў каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Атрымаўшы тлумачэнне, супрацоўнікі РУУС пратрымалі Лабковіча ва ўпраўленні тры гадзіны, так і не патлумачыўшы прычын затрымання, пасля чаго адпусцілі без складання пратаколу, вярнуўшы пашпарт і тэлефон.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру