У сваім выступе падчас прэзентацыі ў Вашынгтоне дакладу «Дэмакратычныя змены ў Беларусі: рамкавая праграма дзеяння» прэзідэнт няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэймер, у прыватнасці, заявіў, што валодае інфармацыяй аб тым, што летам 2011 года людзі з атачэння Лукашэнкі звярталіся да заходніх дыпламатаў з пытаннем пра тое, як ім спыніць эканамічны і палітычны ціск на Беларусь з боку Захаду.

«Мінулым летам паплечнікі Лукашэнкі — і я не ведаю, ці было гэта зроблена з яго ведама ці не, — таксама пыталіся ў замежных дыпламатаў, куды Лукашэнка мог бы ўцячы.
Калі гэта сапраўды так, то такія паводзіны прадстаўнікоў беларускага рэжыму нагадваюць уцёкі пацукоў з карабля, які тоне. Гэта значыць, што дні Лукашэнка палічаныя «, — адзначыў дырэктар Freedom House.

Раней Крэймер працаваў памочнікам дзяржсакратара ЗША (адпаведнік беларускага намесніка міністра замежных справаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?