25.09.2011 / 16:23

Хакейнае «Дынама» прайграла ў гасцях ЦСКА + відэа 1

Гульня прайшла ў Маскве 25 верасня і скончылася з лікам 0:2 (0:1, 0:1, 0:0).

Гэта быў трэці выязны матч "зуброў". 21 верасня ў Рызе падапечныя Марэка Сікоры выйгралі па булітах у Рыгі 3:2, а ў пятніцу ў Мыцішчах перамаглі "Атлант" -- 3:1.

Заключную гульню выязнога турнэ "Дынама" правядзе 27 верасня супраць СКА ў Пецярбургу. Марэк Сікора на апошняй прэс-канферэнцыі ў Мінску казаў, што задача выязной серыі ўзяць 50% ачкоў.

Потым будзе серыя з пяці гульняў у Мінску. 1 кастрычніка -- з "Атлантам", 4-га з «Амура», 6-га прымаем «Сібір», «8-га -- гульня з "Металургам» Навакузнецк і заключны матч у Мінску «зубры» згуляюць з «Барысам» з Астаны (12 кастрычніка).

АГ

0
Болельщик / Адказаць
25.09.2011 / 17:45
http://www.youtube.com/watch?v=0DxMAtU9m9o [дзякуй, вэб-рэдактар]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру