25.09.2011 / 17:18

47 гадоў «Прыгажуні» Орбісана 5

У 1964 годзе песня Oh, Pretty Woman стала хітом нумар адзін!

За апошнія 47 гадоў існавання гэтай песні, складана стала знайсці чалавека, які б не чуў пра прыгажуню, якая ідзе па вуліцы і аўтара, які марыў бы ісці побач з ёй.

У чартах часопіса Billboard, «Прыгажуня» заняла месца, якое да гэтага было аддадзена не менш вядомай песне House of the Rising Son.

На гэтым відэа знакамітую песню разам з Роем Орбісанам выконваюць «калегі па цэху» — сярод іх можна ўбачыць Тома Ўэйтса, Элвіса Кастэла, Бруса Спрынгсціна і іншых вядомых музыкантаў.

Сёння песню Oh, Pretty Woman на канцэртах выконвае Джон Фогерці.

ЮУ

0
Мутны Вокунь / Адказаць
25.09.2011 / 17:42
Можна было б згадаць і нашу Краму, якая выканала беларускамоўны кавер на гэты хіт: http://music.fromby.net/mp3/krama_pryhazhunia.mp3
0
valkyrija / Адказаць
25.09.2011 / 22:33
Калі б не інструменталка, полная лажа б атрымалася, рок-н-ролл патрабуе маладой энергетыкі ці энергетыкі п'янага каўбоя. Гэта не Pink Floyd, дзе і дзядуля-музыка найдзе свае «колеры». Мяне не «зачапіла».
0
:::::::::::::::::::: / Адказаць
25.09.2011 / 23:22
Такое жывое, натуральнае ўсё. А мы былі за жалезнаю занавескаю: піянеры, акцябраты, калгасьнікі((((
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру