«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» зноў змяняе фармат правядзення акцый. 28 верасня арганізатары вырашылі прымеркаваць «вечар апладысментаў» да матча БАТЭ-«Барселона». У выніку нібыта мае атрымацца «ноч апладыментаў».

Адзін з каардынатараў суполкі Антон Скарына апублікаваў наступны план:

«Пасля гульні, усе хто жадае ўдзельнічаць у акцыі, ідуць у бок мeтро «Кастрычніцкая» разам з астатнім натоўпам людзей! Не будзем падмяняць паняцці і сцвярджаць, што ўсе ідучыя ўдзельнічаюць у акцыі, так што

прапаную тым, хто падтрымлівае ідэю пераменаў у Беларусі, проста ісці і пляскаць у ладкі (або пляскаць толькі на Кастрычніцкай)!
Пажадана дзе-небудзь у сярэдзіне «пелетона», каб не было страшна і была падтрымка людзей!»

Па словах Антона Скарыны,

працягласць акцыі складзе адну гадзіну, арыенціровачна з 00:00 да 01:00 ночы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0