Сканчаецца жніво грэчкі й проса ў Беларусі. Ураджайнасць грэчкі сёлета на палову вышэйшая, чым летась. Збіраюць каля 15,2 цэнтнераў з гектара, а ў мінулым годзе было толькі каля 10.

Усяго намалоцяць каля 56 тыс. тон грэчкі, або каля 6 кг на кожнага жыхара. Дзякуючы гэтаму можна чакаць зніжэння цэнаў на гэтыя ўлюбёныя і дужа карысныя крупы, якія ў выніку леташняга неўраджаю цэлы год былі недакупна дарагія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?