Эканоміка

У Беларусі створана Асацыяцыя прафесійнага маркетынгу

паведаміла менеджэр праекта па стварэнні асацыяцыі Дар’я Лаілашвілі.

Заснавальнікамі Асацыяцыі выступілі сем беларускіх кампаній: ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ», ТАА «Еўрагандаль», РА «Белая карона», ПУП «МАВ», ПУП «Прэм’ер гандаль», ПУКП «Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій Сатыё», ТАА «ЦДК Белбіз».

Мэтай асацыяцыі з’яўляецца
садзейнічанне развіццю маркетынгу, прафесійнай супольнасці маркетынгу, адукацыі ў сферы маркетынгу на тэрыторыі Беларусі, забеспячэнне станоўчага іміджу і вядомасці дзейнасці асацыяцыі і яе членаў.

Задачамі асацыяцыі яе заснавальнікі вызначылі: развіццё сістэмы маркетынгу ў структуры кіравання прадпрыемстваў, развіццё прафесійнай супольнасці маркетолагаў, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх маркетолагаў, садзейнічанне рыначным рэформам, развіццё прыватна-дзяржаўнага партнёрства, развіццё адукацыі і сертыфікацыі ў сферы маркетынгу.

У асацыяцыі плануецца арганізацыя рабочых груп, якія будуць працаваць па стварэнні: пашыранай платформы для міжнароднага супрацоўніцтва (членства ў міжнародных аб’яднаннях, атрыманне грантаў міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, стажыровак, абмену вопытам і банкамі даных); платформы для развіцця нацыянальнай школы маркетынгу, маркетолагаў і маркетынгавых службаў (аналітыка і кейсы на прыкладзе лепшых айчынных практык з папулярызацыяй работы лепшых кампаній і службаў маркетынгу, міжнародныя сертыфікацыі, навучанне, канферэнцыі, майстар-класы і г.п.); дыялогавай пляцоўкі (сайт асацыяцыі, прэс-канферэнцыі і г.д.).

Як адзначыла менеджэр праекта, «асаблівы кірунак працы — садзейнічанне лібералізацыі і фарміраванню свабоднага канкурэнтнага рынку ў Беларусі. Мяркуецца, што гэта выразіцца ў выпрацоўцы законапраектаў, якія забяспечваюць свабодную канкурэнцыю, у садзейнічанні выпрацоўцы дакументаў, якія здымаюць рэгіянальныя бар’еры ў збыце прадукцыі (тое, чым сёння фактычна не займаецца ніхто і гэта становіцца прыватнай справай асобнай кампаніі), а таксама інструментаў, якія здымаюць бар’еры ў выглядзе абмежавання па формах уласнасці на збыт прадукцыі і паслуг».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць