Ад 1 верасня злоты апусціўся на 9% проці еўра. У выніку польскі Нацбанк і дзяржаўны Банк гаспадарства краёвага вымушаны былі ажыццявіць валютную інтэрвенцыю на біржы. Гэта дазволіла ўзняць курс на 3% за паўгадзіны.

Усяго за тры месяцы злоты страціў 10% да еўра, 17% да даляра.

Амаль роўна на такі ж працэнт зняцэніўся адносна асноўных валют расійскі рубель. Ад жніўня яго курс упаў з 39,5 да 43,5 рублёў за еўра. Рэгіянальныя гарады Расіі ахапіў ажыятаж: людзі баяцца паўтору расійскага дэфолту 1998 года.

На думку экспертаў, ані Расіі, ані Польшчы сур’ёзныя прабелмы не пагражаюць. Замежны доўг у гэтых краін невялікі, валютныя рэзервы значныя. Польшча нават не «раскаркавала» падстраховачны крэдыт МВФ, які быў ёй прапанаваны ў 2009 годзе. Яго памер складаў 30 мільярдаў даляраў, але Польшча не чапала яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?