26.09.2011 / 16:28

16-гадовага хлопца выгналі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у дэманстрацыі 103

А з дому яму прыйшлося сысці праз ідэйны канфлікт з бацькамі (тата выкладае ідэалогію ў Вайсковай акадэміі).

Рамана Пратасевіча (у цэнтры) вядуць агенты ў цывільным. Фота euroradio.fm.

Так Раман Пратасевіч развітаўся з марай стаць студэнтам Вайскова-касмічнай акадэміі.

Гісторыя Рамана пачалася 6 ліпеня. Тады 16-гадовага юнака затрымалі на маўклівай акцыі ў Мінску. Як непаўналетняга, яго адпусцілі, але бацькам і ў навучальную ўстанову паведамілі.

Бацькі юнака не падзяляюць перакананні сына.
Таму без скандалу не абышлося.
Тата ў Рамана ідэолаг. Дзмітрый Пратасевіч працуе старшым выкладчыкам кафедры ідэалагічнай працы Вайсковай акадэміі. А мама, шчыра праваслаўная, са словаў юнака, спрабавала зацягнуць сына на сеанс экзарцызму, каб «выгнаць д'яблаў».

Пасля акцыі, кажа Раман, яго адлічылі з Ліцэя БНТУ. Перад гэтым былі неаднаразовыя размовы з адміністрацыяй навучальнай установы. Папярэджвалі, што ў выпадку, калі і далей будзе будзе рабіць не так, як іншыя, яго адлічаць. Юнак не выракся сваіх поглядаў.

Ад бацькоў Раман сышоў. Жыве цяпер асобна. Па месцы рэгістрацыі ён пайшоў у 11-ы клас звычайнай сярэдняй школы. Хоча перайсці ў Коласаўскі ліцэй.

Раман Пратасевіч расказаў, што ён неаднаразовы пераможца алімпіяд па фізіцы і адзначаны прэзідэнцкай прэміяй за навуковую працу — па новых тыпах рухавікоў.

На конкурсе ў Санкт-Пецярбургу ягоная праца заняла другое месца. Працягваць вучобу пасля Ліцэя думаў у мінскім БДУІРы, але запаветнай яго марай была піцерская Вайскова-касмічная акадэмія. Але цяпер з ягонай характарыстыкай, думае ён, яму можна забыць і аб прафесіі вайскоўца.

Дырэктарка Ліцэя БНТУ адмовілася каментаваць адлічэнне Рамана Пратасевіча. «Не хачу весці размову на гэтую тэму», — заявіла Галіна Галяш.
Яна абурана тым, што да яе адразу не звярнуліся журналісты, а запісалі ўсё са слоў непаўналетняга Рамана. І «раздзьмулі скандал», — кажа яна. Але жанчына не захацела назваць афіцыйную версію адлічэння юнака, каб праясніць сітуацыю.

Сяргей Макарэвіч

0
Карл Энгельс / Адказаць
26.09.2011 / 16:34
Задумывались ли родители, как они будут смотреть в глаза сыну в другое время?
0
Tania / Адказаць
26.09.2011 / 16:37
Але з такой характэрыстыкай я думаю, яго з задавальненьнем прымуць універсітэты Эўропы ці ЗША (гэта ў нас толькі мазгі ня трэба, толькі каб правільна на пытаньні адказваў). Так што хлопцу я б параіла падвучыць да добрага узроўню замежную мову і выбраць куды хоча паступаць. Нармальныя беларусы ёсьць паўсюль, таму калі што дапаможам.
0
таня / Адказаць
26.09.2011 / 16:38
Трымайся, хлопец! Ганаруся, што ёсьць такія выдатныя людзі на маёй зямлі
Паказаць усе каментары/ 103 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру