Яўгенія Ус, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты, паведаміла, што Дзмітрыя перавезлі з Магілёва ў шпіталь на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Гэта шпіталь асаблівага рэжыму замест таго, што быў зачынены пасля ліквідацыі турмы на вуліцы Кальварыйскай.

Пра прычыны пераводу сваякам нічога не паведамілі.

Да гэтага Яўгенія Ус скардзілася, што ад мужа вось ужо больш за два тыдні няма ніякіх звестак.

Дзмітрый Ус быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня 2010 года. 26 мая суд Ленінскага раёна пакараў яго пяццю з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 19 ліпеня Мінскі гарадзкі суд пакінуў прысуд райсуда без зменаў.

Раней паведамлялася, што Ус адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?