Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў матчы адборачнага раунда чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Румыніі (7 кастрычніка) і таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (11 кастрычніка), паведамляе сайт Беларускай федэрацыи футбола
Для ўдзелу ў матчы Беларусь — Румынія трэнерскі штаб запрасіў 19 гульцоў.
Брамнікі: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў»), Юрый Жаўноў («Зеніт»), Аляксандр Гутар (БАТЭ).
Абаронцы: Алег Вераціла («Дынама» Мінск), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Ягор Філіпенка, Максім Бардачоў (абодва — БАТЭ), Максім Жаўнерчык («Кубань»), Павел Пласконны («Нёман»), Сяргей Амельянчук («Церак»).
Паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Краснадар»), Станіслаў Драгун («Дынама» Мінск), Філіп Рудзік (БАТЭ), Павел Няхайчык («Дынама» Масква), Сяргей Кісляк («Рубін»), Сяргей Крывец («Лех» Познань).
Форварды: Андрэй Варанкоў («Карпаты» Львоў), Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў»), Дзмітрый Мазалеўскі («Дынама» Брэст).
Пасля заключнага матчу адборачнага раунда
Замест іх да дружыны Бернда Штанге далучацца Ігар Шытаў («Дынама» Масква), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Віталь Трубіла («Славія» Прага), Цімафей Калачоў («Растоў») і Антон Пуціла («Фрайбург»).
Нагадаем, што нацыянальная зборная Беларусі пасля двух паразаў ад Босніі (0:2, 0:1) страціла нават тэарэтычныя шанцы на плей-оф, апусціўшыся на 4-е месца ў групе.
Становішча камандаў:
Францыя — 17 (8 гульняў), Боснія — 16 (8), Румынія — 12 (8), Беларусь — 12 (9), Албанія — 8 (8), Люксембург — 4 (9).