Грамадства22

Жукоўскі, Цянюта і Шаўчэнка галадаюць у гомельскім ізалятары

Яны толькі п'юць ваду і сокі, якія ім перадаюць.

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання праводзяць галадоўку грамадскія актывісты Канстанцін Жукоўскі, Андрэй Цянюта і грамадскі актывіст Дзмітрый Шаўчэнка. Пра гэта паведаміў былы сакамернік аднаго з арыштаваных, які ў панядзелак быў вызвалены з ізалятара.

Паводле яго слоў, апазіцыянеры толькі п’юць ваду і сокі, якія ім перадаюць.

У ІЧУ БелаПАН пацвердзілі, што Жукоўскі галадае, пра астатніх арыштаваных адмовіліся даваць інфармацыю, спасылаючыся на тое, што не абавязаны гэта рабіць і інфармуюць толькі сваякоў.

Шаўчэнка стаў праводзіць галадоўку пасля абвяшчэння рашэння суда 19 верасня. Малады чалавек быў затрыманы 17 верасня за распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў пра запланаваную на 21 верасня акцыі маўклівага пратэсту. 19 верасня суд пакараў яго арыштам на 15 сутак за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

На 10 сутак арыштаваны актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Андрэй Цянюта, затрыманы за распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў пра «Народны сход».

У апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага, які адбывае 15-сутачны арышт у гомельскім ІЧУ, зламана нага. Яму ў панядзелак перадалі мыліцы. Ён зараз у гіпсе.

Як мяркуецца, нагу Жукоўскаму зламалі міліцыянеры пры затрыманні. Апазіцыянер быў затрыманы 20 верасня з прымяненнем грубай фізічнай сілы. Яго даставілі ў ІЧУ, адкуль вазілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Характэрна, што ў бальніцы не заўважылі пералому. На судзе Жукоўскі таксама скардзіўся на болі ў назе і прасіў аказаць яму медыцынскую дапамогу. Ён не мог стаяць, і даваў паказанні седзячы.

22 верасня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка прызнала апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага вінаватым ва ўчыненні правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 17.1 і 23.4 КоАП (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Па рашэнні суда 15 сутак апазіцыянер правядзе ў ІЧУ.

Згодна з міліцэйскім пратаколам, Жукоўскі 21 верасня прыкладна ў 18.25 на вуліцы Тэльмана нецэнзурна лаяўся, не заўвагі міліцыянераў не рэагаваў, а пры спробе спыніць супрацьпраўныя дзеянні аказаў непадпарадкаванне міліцыі. Сведкамі затрымання былі гомельскія журналісты і суседка Жукоўскага. Паказанні адной журналісткі, якія сведчылі пра невінаватасць апазіцыянера, суддзя праігнаравала, а суседку адмовілася выклікаць у суд.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць