У прыватнасці, пра гэта падчас допыту ў судзе заявіла супрацоўніца фірмы па здачы кватэр у арэнду Таццяна Вараўка.

Паводле яе слоў, 10 красавіка ў агенцтва спачатку пазваніў, а затым прыехаў малады мужчына і сказаў, што яму патрэбна кватэра на трое сутак. Вараўка ўдакладніла, будзе ён наймаць кватэру адзін або некалькі чалавек, на што той адказаў, што адзін. Ён паказаў пашпарт на імя Дзмітрыя Канавалава, даныя якога яна перапісала. Канавалаў заплаціў ёй 300 тысяч рублёў, пасля чаго яна выдала ключы ад кватэры, што па вуліцы Караля.

У зале суда Вараўка не змагла апазнаць Канавалава, аднак зазначыла, што падчас допытаў на папярэднім следстве ёй не прапаноўвалі апазнаць Канавалава. Больш за тое,

яна сама прапанавала следчым правесці працэдуру апазнання, на што ёй заявілі, што такой неабходнасці няма.

Допыт сведак у судзе працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?