Каля некаторых гомельскіх школ з’явіліся вялікія яскравыя сляды, што з’яўляюцца своеасаблівай падказкай школьнікам да бяспечнага маршруту пераходу цераз дарогу — цераз пешаходныя пераходы. Ініцыятарам такой акцыі выступіла упраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

«Дзеці, калі выйдуць са школы, падсвядома будуць ісці па нанесеных на асфальце незмываных слядах, якія абавязкова прывядуць іх да бліжэйшага пешаходнага пераходу. Такім чынам, супрацоўнікі ДАІ спадзяюцца прышчапіць дзецям выкананне элементарных Правілаў дарожнага руху», — растлумачыла БелаПАН інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ Наталля Елістратава.

Наезд аўтамабіля на пешахода з’яўляецца самым шматлікім відам дарожна-транспартных здарэнняў. У 2011 годзе доля такіх ДТЗ склала 34,6% ад агульнай колькасці зарэгістраваных у вобласці. Амаль дзве трэці аварый з удзелам пешаходаў адбываюцца па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў, прыкладна ў 40% выпадкаў наезду аўтамабіля на пешахода вінаватыя пешаходы. Асноўныя парушэнні ПДР, што дапускаюцца пешаходамі, — пераход цераз дарогу ў неўстаноўленым месцы або на забараняльны сігнал святлафора, знаходжанне на праезнай частцы дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?