Аператыўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і Ленінскага РУУС сталіцы затрыманы 18-гадовы мінчанін і яго 21-гадовы таварыш, якія займаліся нелегальным перапродажам білетаў на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў, паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У ходзе затрымання ў іх было знойдзена 40 білетаў.
Кошт аднаго білета ў касах стадыёна складае ад 200 да 250 тыс. рублёў. Маладыя людзі перапрадавалі балельшчыкам загадзя купленыя білеты ў тры разы даражэй.

Складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, што цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь (3,5 млн. рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?