27.09.2011 / 21:10

«8 канал» прэзентуе праект «Гаворым па-беларуску» 18

Будуць паказаныя 12 фільмаў еўрапейскіх рэжысёраў на беларускай мове.

У канцы кастрычніка тэлеканал «8 канал» прадставіць праект «Гаворым па-беларуску»,
паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ «8 канал» Пётр Чарнаморац 27 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў,

на працягу тыдня ў эфіры тэлеканала будуць паказаны 12 фільмаў еўрапейскіх рэжысёраў, на беларускай мове.
Карціны перакладзеныя і агучаныя «8 каналам». У іх ліку серыял «Агнём і мячом», фільмы «Вяселле», «Новыя амазонкі», «Мішкі» і інш
Мэта праекта — падтрымаць беларускую мову.

Сёлета спаўняецца 15 гадоў, як «8 канал» выйшаў у эфір у Мінску. У гэтым годзе канал пачаў вяшчаць на тэрыторыі ўсёй краіны.

0
Пляткарка) / Адказаць
27.09.2011 / 21:17
Уряяяя :) Будзе сьвята й на нашай вуліцы! \m/
0
Крывіч / Адказаць
27.09.2011 / 21:23
А чаму не, размаўляем па- беларуску!?
0
Мутны Вокунь / Адказаць
27.09.2011 / 21:35
эх, беларускамоўных прэм'ераў у кінатэатрах не дачакаемся.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру