Паводле слоў Аляксея Кудрына, сысці са сваёй пасады ён хацеў яшчэ ў лютым гэтага года, аднак тады пасля абмеркавання з прэм’ер-міністрам Уладзімірам Пуціным гэты крок быў прызнаны заўчасным з-за таго, што ў 2011 годзе на бюджэтны працэс накладваўся працэс выбарчы.

Экс-кіраўнік Мінфіна панаракаў, што ў апошнія месяцы ў дачыненні да бюджэту прымаліся рашэнні, якія павялічваюць рызыкі выканання бюджэту. «А

бюджэтныя рызыкі, звязаныя, перш за ўсё, з завышанымі абавязальніцтвамі ў абаронным сектары і сацыяльнай сферы, немінуча распаўсюдзіліся б на ўсю нацыянальную эканоміку», — лічыць Аляксей Кудрын.

Гаворачы аб нібыта магчымасці для яго ўзначаліць «Правае дзела» [фармальна ліберальна-дэмакратычную партыю, якая спансаруецца Крамлём], Аляксей Кудрын заявіў: «Я не разглядаў для сябе перспектыву ўдзелу ў штучным праекце, па факце дыскрэдытуе ліберальна-дэмакратычную ідэю».

Каментуючы свае заявы аб тым, што ён не бачыць сябе ў складзе кабінета міністраў пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Мядзведзева, Аляксей Кудрын назваў іх прадуманымі і узважанымі. «24 верасня вызначылася структура ўлады ў нашай краіне на працяглую перспектыву. Вызначыўся і я, патлумачыўшы сваю пазіцыю. Эмоцыі тут абсалютна ні пры чым», — адзначыў Аляксей Кудрын.

Урэшце ён падзякаваў прыхільнікам за падтрымку, а таксама заявіў, што за апошнія два дні атрымаў «неацэнны апаратны, палітычны і жыццёвы досвед».

Напярэдадні ўвечары стала вядома, што віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын сышоў у адстаўку. Канфлікт паўстаў з-за раней зробленай Аляксеем Кудрыным заявы аб тым, што ён не бачыць сябе ва ўрадзе, які пасля прэзідэнцкіх выбараў можа ўзначаліць Дзмітрый Мядзведзеў. У прыватнасці, па словах Кудрына, ён не згодны з праводжанай бюджэтнай палітыкай, у тым ліку з прапанаваным істотным ростам выдаткаў на абарону. Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў Аляксею Кудрыну сысці ў адстаўку, у даволі дробязнай манеры выказаўшы свае крыўды на паседжанні ўрадавай камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?