28.09.2011 / 09:37

Першы Boeing-787 Dreamliner паспяхова прызямліўся ў Токіа 1

Першы самалёт найноўшай мадэлі Boeing-787 Dreamliner, які паступіў у распараджэнне японскай авіякампаніі ANA (All Nippon Airlines), паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Ханэда непадалёк ад Токіа ў сераду,
паведаміў авіяперавозчык.

Японская авіякампанія стала першым авіяперавозчыкам у свеце, які атрымаў у сваё распараджэнне Dreamliner.

Першы камерцыйны рэйс запланаваны на 26 кастрычніка з Токіа ў Ганконг. 1 лістапада ён зробіць палёт да Акаямы і Хірасімы. У пачатку наступнага года адбудзецца яго першы пералёт у Еўропу — да Франкфурта. Да 2017 года авіякампанія разлічвае папоўніць свой парк 55 такімі самалётамі.

Раней тэрміны паставак авіялайнера некалькі разоў пераглядаліся, у тым ліку праз інцыдэнт, калі на борце аднаго з самалётаў адбылося задымленне, а таксама ў сувязі з неабходнасцю вырабу, устаноўкі і тэставання новага праграмнага забяспечання і новых размеркавальных панэляў.

0
valoshka / Адказаць
29.09.2011 / 03:05
budu viartacca z Japonii na Radzimu u nastupnym godze-moza, pashancue)))) jak raz praz Frankfurt liacec'...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру