За апошнія пяць дзён, з 23 па 27 верасня, сярэдні курс куплі наяўнага дАлЯЫра ЗША ў банках узрос амаль на 250 рублёў, сведчыць маніторынг курсаў, што выстаўляецца 30 беларускімі банкамі, што праводзіць БелаПАН.

Мінімальнае значэнне сярэдняга курсу было зафіксавана 22 верасня — 7.246 рублёў. Наступным днём ён узрос да 7.315 рублёў (на 0,95%), 26 верасня — да 7.401 (на 1,18%), 27-га — да 7.491 (на 1,22%). Агульны рост склаў 245 рублёў (3,38%). Мінімальны курс куплі за гэты перыяд не змяніўся (6.900), максімальны — павялічыўся з 7.500 (банк «Масква-Мінск») да 7.660 рублёў («Трастбанк», «Цэптэр Банк»).

Практычна спынілася ў аўторак зніжэнне сярэдняга курсу продажу амерыканскай валюты. 22 верасня ён быў роўны 7.946 рублям, 23-га — 7.893 (-0,67%), 26-га — 7.831 (-0,79%), 27-га — 7.827 (-0,05%). У апошні дзень пяцідзёнкі курс продажу долара зменшыўся ў сямі банках (на 20–150 рублёў), не змяніўся ў 18 і ўзрос у пяці (на 50–100 рублёў). Мінімальны курс продажу даляра павялічыўся за гэты перыяд з 7.700 («Масква-Мінск», «Банк гандлёвы капітал») да 7.720 («Белсвіссбанк»), максімальны — знізіўся з 8.500 да 8.200.

Розніца паміж сярэднімі курсамі куплі і продажу скарацілася з 700 рублёў (9,66%) да 336 (4,49%).

У папулярным абменным пункце Citadele (былы Parex) на чыгуначным вакзале Вільні крос-курс куплі даляра знізіўся за пяць дзён з 7.420 да 6.870 рублёў, курс продажу не змяніўся — 7.680.

У віртуальным абменніку prokopovi.ch курс куплі ўзрос з 7,43 да 7,52 тыс., продажу — з 7,72 да 7,75 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?