Да нядаўніх часоў 90% «турэцкіх пуцёвак» берасцейцы куплялі з вылетамі з Украіны — Львова і Кіева.
Выпраўляцца на курорты Турцыі з роднай сталіцы — самалёты выляталі толькі з Мінска — берасцейцам здавалася дарагім і нязручным. Сёлета ўкраінскія пуцёўкі па-ранейшаму былі больш таннымі, але берасцейцы аддалі перавагу таму, каб ляцець з роднага аэрапорта. Практычна ўсе авіярэйсы ў Анталію з Брэста былі запоўненыя пад завязку.

Станоўчы досвед працы з аэрапортам Брэста навёў тураператараў на арганізацыю вылетаў з Брэста ў… Егіпет. Першы самалёт у гэтую краіну паляціць 15 кастрычніка — акурат да пачатку высокага сезона. Плануецца, што з 15 кастрычніка да 3 снежня «боінг» кампаніі «Белавія» будзе лётаць з Брэста ў Хургаду ў суботы; з 13 снежня — у аўторкі; з 21 студзеня да 31 сакавіка — зноў у суботы.

Курорты Балгарыі і Румыніі былі запатрабаваныя крыху менш за турэцкія. Гэта і зразумела: за адпачынак у Еўропе трэба плаціць больш. Але ёсць людзі, якія перад усім астатнім аддаюць перавагу еўрапейскаму вектару. Яны не здрадзілі сабе і ў перыяд вострага валютнага дэфіцыту. Паводле прызнання супрацоўнікаў турфірмаў, якія традыцыйна працуюць у гэтым кірунку, рэзкага падзення прыбытку тут не дапусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?