28.09.2011 / 10:54

Апошні герой: працэс над удзельнікам плошчы Святаславам Барановічам 19

Маладому чалавеку пагражае да васьмі гадоў турмы.

Будаўнік Святаслаў Барановіч на ганку суда.

Святаслаў Барановіч.

З адвакатам і сястрой.

У зале суда.

Пракурор.

Негероі, але нашага часу, — гэтак званыя пацярпелыя.

12:50

Суд прыпынены да 12 кастрычніка.

11:50

Дапытана 10 пацярпелых за 1 гадзіну, частка міліцыянераў не з'явілася. Барановіч часткова віну прызнае, што біў па шчытах.

***

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 28 верасня прадоўжыўся разгляд справы яшчэ аднаго фігуранта справы аб масавых беспарадках 19 снежня Святаслава Барановіча. Працэс пачаўся 29 жніўня і быў перанесены ў сувязі з няяўкай пацярпелых міліцыянераў.

У гэты ж дзень Барановіч быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Барановічу выстаўлена абвінавачанне на падставе часткі 2 артыкула 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Святаслаў Барановіч 1986 года нараджэння, шостае і самае малодшае дзіця ў сям’і. «На плошчу ён пайшоў самастойна, ніякіх актыўных дзеянняў там не ўчыняў. Ён таксама не належыць да якіх-небудзь партый і рухаў. Пасля падзей 19 снежня 2010 года Барановічу і яго сваякам сталі паступаць званкі, што ён апазнаны на відэакадрах у момант знаходжання на плошчы Незалежнасці. Барановіч сам з’явіўся ў следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 15 чэрвеня для высвятлення акалічнасцяў гэтых званкоў, там яго і затрымалі», — паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Паводле версіі следства, паведаміла яна,

падчас падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня Барановіч адабраў у супрацоўніка міліцыі дубінку і некалькі разоў ударыў ёю па шчытах,
якімі закрываліся супрацоўнікі міліцыі. Барановіч сваю віну адмаўляе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

БелаПАН; КМ, фота Сяргея Гудзіліна

0
БР / Адказаць
28.09.2011 / 11:18
Это вот любителям побить стёкла предупреждение такое. Рано или поздно, но отвечать за погромы придётся
0
Partyzanka / Адказаць
28.09.2011 / 11:35
БР, не разумею сарказма А вы ў курсе, што такое ПАГРОМЫ? Пераключыце канал, паглядзіце навінкі пра Англію, Грэцыю. Што такое БЕСЧІНСТВУЮШЧАЯ ТОЛПА, БУТЫЛКІ С ЖІДКОСТЬЮ, і хто каго там дубасіць. І ці ламае міліцыя людзям ногі, за тое, што яны кучкай стаяць на плошчы, і ці лупіць жанчын дубінкамі па галаве - за проста так, і ці потым пацярпелыя МІЛІЦЫЯНЕРЫ ілгуць на ўсіх судах запар. І рабіце адпаведныя высновы
0
Возмездие / Адказаць
28.09.2011 / 11:37
згодны з БР! Усім гэтым пераапранутым мусарам, якія білі шкло прыйдзецца адказваць за сваю правакацыю.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру