28.09.2011 / 17:14

Спартовыя бары Мінска 9

Дзе глядзець матч БАТЭ-«Барселона»? + Фоты.

TV-бар Rubin Plaza

Бар «5:0» («Ямайка»)

«Пивная история»

«Камяніца»

Live Pub

«Госці»

TV-бар Rubin Plaza

Пр. Дзяржынскага, 5, бізнэс-цэнтр Rubin Plaza

Акрамя традыцыйных «піва-закусь-вялікія экраны» побач ёсць game-zone з футболам і Mortal Kombat, дзе часцяком гуляюць фаны каманд супернікаў, 5D-кіназала, крама з аўтарскімі ласункамі і сэкс-шоп. БАТЭ — «Барселона» тут плануюць глядзець і ў самой кіназале.

Замовіць стол: +375 29 610 36 36

Глядзяць: футбол, КХЛ, «Формулу-1», тэніс і артхаўснае кіно.

Піва: Br 13 000 за Zlatý Bažant

Бар «5:0» («Ямайка»)

вул. Альшэўскага, 10

Адна з найстарэйшых спартовых барчэл Мінска. Тут ёсць чатыры вялікія экраны, утульныя «ямайскія» крэслы, свой бровар і піўная закусь з інтрыгоўнай назвай «Піўны цягнік „Мінск-Варкута“». Тусяць фаны «Рэала», «Спартака», Ferrari ды ўсе астатнія час ад часу.

Замовіць стол: +375 29 6 500 108

Глядзяць: футбол, «Формулу-1», хакей, NFL

Піва: Br 11 900 за бакал з мясцовага бровара.

«Пивная история»

1-ы Загарадны завулак, 20, бізнэс-цэнтр Silver Tower

Месца жыхарства фанатаў «Манчэстэр Юнайтэд» — самага вялікага фан-клуба Беларусі. Па коштах ды інтэр’еру — антыпафасная футбольная барчэла з брытанскімі сцягамі і баянамі на сценах.

Замовіць стол: +375 29 143 21 56

Глядзяць: футбол. І слухаюць музыку

Піва: Br 10 000 за айчынны Kaltenberg

«Камяніца»

Вул. Першамайская, 18

Хаця любімы шынок Памідорава і цяжка назваць спортбарам, але менавіта тут тусяць фаны «Барселоны», і пры жаданні тут ёсць доступ да мноства спартовых тэлеканалаў. Дарэчы, паводле барсаманаў, калі дунуць ганжы, мясцовы штрудэль дапаможа вам апынуцца адразу на Camp Nou.

Замовіць стол: +375 29 693 94 01

Глядзяць: футбол. І падтрымліваюць нацыянальныя ідэі

Піва: Br 12 500 за «Бівер»

Live Pub

Вул. Камсамольская, 34

Цэнтравое месцейка з закосам пад французскі шынок, з добрым абслугоўваннем, але не вельмі смачнай кухняй. Ад прагляду футбола часам адцягваюць увагу кампаніі цёлачак, якія пасмоктваюць шампусік, і тусоўкі чыноўнікаў сярэдняга звяна, што нястрымана глытаюць гарэлку.

Замовіць стол: +375 29 170 57 71

Глядзяць: шмат футбола і нават чэмпіянат Расіі

Піва: ад Br 16 000 за Zatecky Gus

«Госці»

Пр. Незалежнасці, 25

Інтэр’ер «мара нэпмана», 9 відаў разліўнога піва і 380 месцаў робяць «Гасцей» добрай пляцоўкай ці то для вяселля спекулянтаў, ці то для прагляду футбола.

Замовіць стол: +375 29 6 777 999

Глядзяць: футбол і жывыя канцэрты

Піва: Br 15 000 за «Белае золата»

0
Максим / Адказаць
28.09.2011 / 11:39
Большое спасибо) "Ад прагляду футбола часам адцягваюць увагу кампаніі цёлачак, якія пасмоктваюць шампусік, і тусоўкі чыноўнікаў сярэдняга звяна, што нястрымана глытаюць гарэлку." Как и во всех нагламуренных местах центра
0
lazy / Адказаць
28.09.2011 / 11:40
Я б той жа "Містраль" узгадаў яшчэ, не кажучы пра разнастайныя Піццы-фут.
0
Павал / Адказаць
28.09.2011 / 12:09
Н двор,узбярэжжа свiслачы,правады на вулiцу,шашлык 3.500баброу светлае,i не патрэбен нiякi бар!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру