Пасланне, якое прадстаўнікі ЕС перададуць прадстаўнікам Беларусі на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве 29–30 верасня, можа складацца з дзвюх частак. Пра гэта, адказваючы на пытанне БелаПАН у Бруселі 27 верасня, заявіла Мая Качыянчыч,прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
«З аднаго боку, гэта будзе ясны заклік у адпаведнасці з тым, што мы заяўлялі раней. З другога боку, мы скажам: вось дзе мы можам працаваць з вамі, калі вы вырашыце паважаць прынцыпы ЕС і асноўныя правілы, што тычыліся нашага супрацоўніцтва», — сказала Качыянчыч.
Яна нагадала, што ЕС дастаткова ясна заявіў пра ўмацаванне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі і ўвасабляе гэтую заяву на практыцы. «Адмоўныя меры, абмежавальныя меры, да якіх мы звярнуліся пасля выбараў у снежні, якія прайшлі з парушэннямі, насамрэч скіраваныя не на насельніцтва, а хутчэй на палітычную эліту, адказную за парушэнні», — падкрэсліла
«Адно з пытанняў, якое мы таксама ўзнялі і на якое, я мяркую, беларускаму боку
Паводле яе слоў, тое, што здарылася ў Беларусі падчас прайшоўшых, на яе думку, з парушэннямі снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў, «выклікала вялікую занепакоенасць і абурэнне ў краінах Еўрасаюза» і скіравала ўзаемаадносіны паміж ЕС і Беларуссю «ў іншы бок».
З шасці краін Усходняга партнёрства Беларусь найменш уцягнута ў гэтую праграму і мае найменшую колькасць пераваг ад удзелу ў ёй, зазначыла Качыянчыч.
Яна заявіла, што ў адпаведнасці з еўрапейскай палітыкай суседства краіны, у якіх назіраецца прагрэс, атрымліваюць намнога больш фінансавай падтрымкі ад Еўрасаюза, і таму ўсходнім суседзям ЕС «трэба сур’ёзна ставіцца да рэформ, стрымліваць абяцанні і выконваць іх на практыцы».