28.09.2011 / 14:02

У Баранавічы прывезлі першую рэгіянальную электрычку «Stadler» 4

Цягнікі «Рэгіянальных ліній» звяжуць Мінск з рэгіёнамі.

Першы электрацягнік серыі ЭПр для рэгіянальных ліній Беларускай чыгункі дастаўлены ў Баранавічы 27 верасня. У Баранавіцкім лакаматыўным дэпо састаў паставяць на вазкі, а пасля тэставання адправяць у Мінск. Праект «Рэгіянальныя лініі» стане працягам развіцця новай канцэпцыі прыгараднага руху БЧ, пачатак якой пакладзены «Гарадскімі лініямі».

Усяго ў Беларусь прывязуць чытыры падобныя электрычкі.
Гэтыя саставы практычна нічым не адрозніваюцца ад электрычак «Гарадскіх ліній». У салонах электрацягнікоў рэгіянальных ліній прадугледжана расстаноўка мяккіх сядзенняў з падлакотнікамі па сістэме «2 +2», кандыцыянеры, сістэма відэаназірання з перадачай выявы на дысплей у кабіне машыніста і інфармацыйныя табло.
Канструкцыйная хуткасць электрацягніка рэгіянальных ліній для беларускай магістралі складае 160 км/г, як і ў электрацягніках гарадскіх ліній, паскарэнне пры крананні з месца — 1,1 м/с, што дазваляе дасягнуць хуткасці 120 км/г за 43 секунды.

У лакаматыўным дэпо г. Баранавічы састаў паставяць на вазкі, пратэстуюць і адправяць у Мінск. Працэсам выгрузкі вагонаў, а таксама працэсам зборкі саставаў займаюцца прадстаўнікі кампаніі «Stadler Bussnang AG» сумесна з баранавіцкімі калегамі.

Цягнікі «Рэгіянальных ліній» прызначаны для забеспячэння ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак паміж Мінскам і рэгіёнамі, у тым ліку і на ўчастку Мінск-Баранавічы. Так што шанец пракаціцца на швейцарскай электрычцы па беларускіх дарогах у нас ёсць ужо ў будучым годзе. Тым больш, што чыгуначныя зносіны з Брэстам і Гомелем мадэрнізуецца ў першую чаргу.

0
Алег / Адказаць
28.09.2011 / 14:58
Минские электрички бело-красно-белые, а эти уже в Европейских цветах :)
0
Доктар / Адказаць
28.09.2011 / 16:03
Музыка!!! )))))))))))) АААААААААААААА!!!!!!!!!!!
0
Дзед Талаш / Адказаць
28.09.2011 / 21:18
Музыка саўковая ;) Першы ролік, зімою, быў больш густоўны ;)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру