28.09.2011 / 14:10

Сямён Шапіра: «Няма ў краіне грошай, мы іх ужо не надрукуем» 9

Кіраўнікі аблвыканкамаў лічаць не зусім карэктным рашэнне ўладаў Мінска вярнуць студэнтам льготы.

Рашэнне Мінскага гарвыканкама і яго старшыні Мікалая Ладуцькі аб бясплатным праездзе ў грамадскім транспарце для студэнтаў кіраўнікі рэгіёнаў прызналі не вельмі карэктным, піша «Вечерний Гродно».

У Гродне, па словах Сямёна Шапіры, такую льготу вяртаць не будуць. «Няма ў краіне грошай, мы іх ужо не друкуем. Неабходна выбудаваць прыярытэты. У нас адзін бюджэт, і, калі ў ім ёсць сродкі, мы можам аддаць іх на праезд студэнтаў, а можам — на будаўніцтва бальніцы, дзіцячага дома, дзецям, урачам, настаўнікам. Ёсць куды аддаваць. У дадзеным выпадку ў рамках краіны неабходна прымаць рашэнні. Давайце сядзем разам і прымем узважанае рашэнне, дзе яны больш патрэбныя. Раней было льгот шмат, зараз навялі парадак, я не бачу сэнсу сёння студэнтам вяртаць ільготы».

0
Ігар Грачышка / Адказаць
28.09.2011 / 15:45
Сямён праўду кажа. Няўжо студэнтам гэтыя льготы больш патрэбныя, як старым бабулям? Наогул размеркаванне грамадскага майна праз сістэму ільгот несправядлівая: адзін не карыстаецца льготнымі паслугамі, а другі карыстаецца за двух. Лепш было б, каб гэтыя сродкі размеркавалі сярод неабароненых слаёў праз манетызацыю.
0
Чалавек / Адказаць
28.09.2011 / 17:13
У студэнцкiх iльготах няма асаблiвай мэтазгоднасцi. Старым iльготы насамрэч больш патрэбныя. Ранiцай нярэдка бачу як паркуюцца студэнты ля "наргасу", хiба такiм ёсць рознiца iльготны для iх праезд цi не?
0
yury / Адказаць
28.09.2011 / 18:17
Nu viadoma: paradak --- geta kali ilgoty ne u studentau, a u miantou dy "deputatau"! Nu a adbrahacca mozhna hvorymi babulkami, paliklinikami, uracham i g.d., azhno na sliazu ciagne -- tak kranalna. A u Babrujsku nehta z vykankamu padchas krysisu mozha sabe movyja inshamarki kupliac "za ulasnyja". Sacyjalnaja dziarzhava, u dva slovy kali....
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру