28.09.2011 / 14:39

Рвануў з месца: Кіроўца BMW у Мінску на пешаходным пераходзе збіў насмерць першакурсніцу 67

Удар быў настолькі моцны, што з дзяўчыны зляцеў абутак.

«Здарэнне адбылося ў 22.30 на скрыжаванні вуліц Сурганава — Куйбышава — Бяды [каля ўніверсама «Рыга»]. Дзяўчына — першакурсніца БДУІРа — пачала рух па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло святлафора, а заканчвала ўжо на чырвонае.

Усе машыны яе прапусцілі, BMW 520 стаяў у крайняй паласе. Падобна да таго, што 21-гадовы кіроўца не заўважыў 17-гадовую студэнтку і паехаў на сваё зялёнае святло.

Удар быў вельмі моцны, з загінулай зляцеў нават абутак. Яна памерла на месцы»,
 — патлумачыла сітуацыю карэспандэнту interfax.by старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Савецкага раёна Марыя Дзьякава.

Вядзецца разбіральніцтва. Кіроўца BMW 520 быў цвярозым і па першым патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ прад’явіў усе дакументы.

0
Алёхно / Адказаць
28.09.2011 / 14:49
Не каждый, у кого есть БМВ - дебил. Но у каждого дебила должен быть БМВ.
0
Саша / Адказаць
28.09.2011 / 15:06
наши пешеходные переходы такие пешеходные :( не на всех успеваешь перейти.
0
sema / Адказаць
28.09.2011 / 15:12
зачем торопиться?, а человека уже нет... Мои соболезнования. Водителя в тюрьму.
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру