Расейска‑беларуская мяжа можа быць выкарыстаная тэрарыстамі для пранікненьня ў РФ. лічыць дырэктар памежнай службы ФСБ РФ Уладзімер Пронічаў (на фота).

«Ва ўмовах празрыстасьці расейска‑беларускага ўчастку мяжы, які практычна не ахоўваецца, зьявілася «дзірка», празь якую грамадзяне трэціх краінаў могуць незаконна ўяжджаць на тэрыторыю Расеі зь Беларусі», — сказаў Пронічаў у сераду падчас «урадавай гадзіны» ў Савеце Фэдэрацыі Расеі.

«Ня выключана, што гэты канал уезду можа быць выкарыстаны членамі тэрарыстычных арганізацый, а таксама ў мэтах супрацьпраўнай дзейнасьці», — сказаў ён.

Пронічаў патлумачыў, што такая сытуацыя сталася магчымая ў сувязі з тым, што Беларусь падтрымлівае бязьвізавы рэжым зь дзяржавамі, зь якімі ў Расеі ўсталяваны візавы рэжым, у прыватнасьці гэта тычыцца Грузіі.

Яе паведаміў кіраўнік расейскай Пагранслужбы, летась былі прадухіленыя «дзясяткі спробаў» грамадзянаў Грузіі незаконна пранікнуць у Расею такім спосабам.

Ілюстрацыя з кнігі «Патэнты Піянэрынгу» (Pioneering Projects), scoutmaster.ru
Фота FPS.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?